Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Сустрэча для звязовых на рацэ Вузлянка

30-31 студзеня 2016 года на рацэ Вузлянка (Мядзельскі раён) адбылася чарговая педагагічная сустрэча для звязовых. Гэта ўжо другая сустрэча ў гэтым скаўцкім годзе.

Гэтым разам фармат сустрэчы быў незвычайны. У першую чаргу, мы вырашылі перажыць прыгоду, якой так часта не хапае – на суткі мы ператварыліся ў індзейцаў. У пошуках месца для начоўкі мы сплаўляліся на каноэ па зімняй рацэ. Вада была вельмі халоднай, часам нават каноэ трапляла на лёд. Пасля 12 км сплыву, знайшоўшы цудоўнае месца для начоўкі, мы высадзіліся на высокім беразе. Начавалі, вядома ж, у індзейскіх вігвамах. Шкада, што тэмпература была каля нуля, напачатку быў план спаць у -10 ☹

Падрабязней...

Амаль у 20 гарадоў даставілі Бэтлеемскі агонь гомельскія скаўты

У мінулыя выходныя каталіцкія скаўты развозілі па многіх гарадах Беларусі Бэтлеемскі агонь, які напярэдадні даставілі ў краіну з месца зямнога нараджэння Ісуса Хрыста. Каб сімвал Раства трапіў у храмы і дамы шматлікіх вернікаў, гомельскія скаўты - хлопцы і дзяўчаты - адправіліся з Мінска, дзе падпалілі лампады, па двух маршрутах.

Падрабязней...

Педагагічная сустрэча шэфаў скаўцкага руху адбылася ў Гродне

17-18 кастрычніка ў Гродне адбылася педагагічная сустрэча шэфаў скаўцкага руху, прысвечаная працы з хрысціянскай моладдзю. Рэно Лануа, камісар, які адказвае за развіццё скаўцкіх адзінак ва Усходняй Еўропе, правёў у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля цырымонію прызначэння новых генеральных камісараў.

Беларускія скаўты аказалі давер Юліі Чарніцкай і Паўлу Бельскаму, якія будуць займаць пасаду генеральных камісараў руху на працягу наступных трох гадоў.

Сустрэча праходзіла вельмі насычана. На ўрачыстым шыхтаванні Рэно Лануа прыняў абяцанне ад новых генеральных камісараў годна выканаць місію, даручаную ім Богам і ўдзельнікамі скаўцкага руху.

Падрабязней...

«У гэтым святле мы павінны бачыць чалавека»: Бэтлеемскі агонь прыбыў у Мінск

Вечарам 19 снежня Бэтлеемскае Святло міру прыбыло ў мінскую архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Урачыста прывітаў агонь Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама дарослыя і дзеці, раратняя Імша для якіх адбывалася ў апошні раз за гэты Адвэнт.

Галоўная мінская святыня ў гэты вечар прамянела ад мноства свечак. І нездарма. Апошняя раратняя Імша для дзяцей была асаблівай і запамінальнай, таму што свяцілася Бэтлеемскім Святлом міру, які з гродзенскай катэдры прывезлі беларускія скаўты.

Падрабязней...

Трохдзённую вандроўку здзейснілі каталіцкія скаўты ў Беларусі

1-3 мая група маладых і дарослых каталіцкіх скаўтаў-«вандроўнікаў», а таксама скаўтак-«правадніц», якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы), здзейснілі нацыянальную «вандроўку» па маршруце «Солы - Гудагай» у санктуарый Маці Божай Гудагайскай.

Хлопцы і дзяўчаты ішлі да абраза Багародзіцы рознымі маршрутамі — дарогай, лесам, полем — па шляху начуючы ў лесе і гатуючы сабе ежу на вогнішчы. Шэфам сёлетняга падарожжа хлопцаў стаў Павел Бельскі, а духоўным кіраўніком — пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы айцец Лех Баханэк OFMConv.

У пілігрымцы-вандроўцы ўдзельнічалі дарослыя скаўты ўсіх парафіяльных груп Беларусі — з Барысава, Івянца, Мінска, Гродна, Гомеля і Віцебска, а таксама госці. Група хлопцаў складалася з больш чым 30 чалавек, прыкладна столькі ж было і дзяўчат. У дарозе скаўты спявалі, маліліся, разважалі на духоўныя тэмы. Кожны дзень скаўты ўдзельнічалі ў святой Імшы, якая аднойчы была праведзена наўпрост у лесе з алтаром з заплечнікаў.

Падрабязней...

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian