Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Дзённік маладога: Вандроўка заўсёды прыносе добры плён для вандроўнікаў, асабліва для маладых

І зімовую вандроўку правялі разам шэфы кола Барысаўскай дружыны з новапрынятымі маладымі вандроўнікамі па шляху Першамай-Івянец-Камень.

Па дарозе да Першамая спатыкалі вельмі цікавыя будынкі. І адным з будынкаў была “Паляўнічая сядзіба пана”. Каля яе адбылася канферэнцыя, якую правёў шэф кола маладых Аляксандр Малец. Падчас гэтай канферэнцыі ён адзначыў, што вельмі занепакоены развіццём і павялічваннем маладых вандроўнікаў у Барысаве. Каб не было так: “Нічога не знаю – мая хата з краю”. Каб усе былі разам адно.

Падрабязней...

Вандраванне па Навагрудскіх пагорках

6-7 сакавіка каманда маладых правадніц бл. Тэрэзы Калькуцкай з Івянца вырушыла ў вандроўку ў Навагрудак.​

Вандроўка — гэта час, які мы ахвяравалі Богу, і нішто не змагло нам сапсаваць добры настрой: ні дрэннае надвор'е, ні баявыя раненні, ні цяжкасці шляху.

Нашыя прыгоды пачаліся ў вёсцы Уселюб, у якой мы наведалі касцёл святога Казіміра—самы старажытны касцёл на Беларусі, капліцу-пахавальню О’Руркаў, пажарышча маёнтка О'Руркаў і старадаўні парк.

Наш шлях пралягаў па Навагрудскай гарыстай мясцовасці. Мы захапляліся прыгажосцю месцячковай прыроды і пабудоў.

Падрабязней...

Сустрэча шэфаў: фотасправаздача

На выходных 30-31 студзеня ў в. Ляскоўка каля Мінску ў цэнтры Карытас адбылося спатканне беларускіх шэфаў.

На сустрэчы прысутнiчаў федэральны камісар Марцін Хафнэр.

Падрабязней...

Дзень братэрскай думкі ў Барысаве

Калі б не адзін англійскі генерал, не было б спаткання 21 лютага ў Барысаве маладых дзяўчат і хлопцаў. Разам усе сабраліся, каб адсвяткаваць гадавіну нараджэння свайго заснавальніка - Роберта Бадэн Паўэла.

Дзень Братэрскай Думкі распачаўся ўрачыстай парафіяльнай святой Імшой з удзелам скаўтаў, на якой вікарый заахвоціў парафіянаў даведацца, што такое ДБД. На жаль пакуль ніхто не звярнуўся :)

Працяг адбыўся ўжо на пляцоўцы каля касцёла. На ўрачыстым шыхтаванне сабралося таксама шмат гасцей, сярод якіх дзеючыя Генеральны камісар і старшыня Рады, якія скарысталі магчымасць далучыцца да роднай дружыны. Уступным словам прывітаўшы, таксама было нададзена шэфскае Прырачэнне – у Барысаўскай дружыне новы Акела! Віншуем, Віталь Кажэўнікаў!

Падрабязней...

Вандроўка дарогамі Віленшчыны

На мiнулых выхадных 6-7 лютага наша вогнiшча шэфаў Блаславёнай Мар’яны Бернадскай з Мiнску пабывала на зiмовай вандроўцы: Куранец-Вiлейка. У 7 гадзiн ранiцы каманда з чатырох дзяўчат разам з айцом Алегам Шэнда была напагатове i сядзела у цягнiку. У Куранец прыехалi рана, не было яшчэ i 10 ранiцы.

Зараз Куранец – гэта проста вёска у Вiлейскiм раёне, хоць i немалая. Аднак яна мае старажытную гiсторыю. Раней гэта было мястэчка, цэнтр воласці, тут праводзіліся вялікія кірмашы. У Куранцы захавалася праваслаўная царква Нараджэння Божай Мацi 1870 г., могiлкi ўдзельнiкаў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. i польскiх жаўнераў, палеглых у 1919-1920 гг, а таксама габрэйскія могілкі. Пры знаходжаннi у Куранцы складаецца ўражанне, што мясцовыя жыхары клапоцяцца пра парадак i чысцiню ў вёсцы, а таксама аб аднаўленнi i захаваннi гiстарычнай спадчыны.

Падрабязней...

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian