Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Перадача сімвала Тура Скаўтаў Еўропы ў Санкт-Пецярбург

"Які ж цудоўны і прыгожы горад Санкт-Пецярбург!" - гавораць дзяўчаткі-скаўткі з Івянца. У пачатку ліпеня кап'ё Сініца паехала ў Расію, каб перадаць сімвал Тура Скаўтаў Еўропы. Многія спытаюць, чаму менавіта дзяўчаткі з Івянца, а не напрыклад з Гродна, Гомеля, Барысава ці Мінска? А было ўсё так...

Падрабязней...

AD MARIAM EUROPA – AD MARIAM BELARUS!

AD MARIAM EUROPA – AD MARIAM BELARUS!

 Скаўцкая пілігрымка 2016

 Возера Свір - Будсlove

 2016 год стаў асаблівым і важным ў жыцці кожнага скаўта і скаўткі, таму што мы адзначаем 15-годдзе каталіцкага скаўтынгу на Беларусі і 60-годдзе Федэрацыі еўрапейскага скаўтынгу. Менавіта па гэтай прычыне шэфы скаўтаў вырашылі зрабіць агульную пілігрымку для хлопцаў і дзяўчат.

26 чэрвеня ўсе скаўты і скаўткі Беларусі, якія вырашылі пайсці ў пілігрымку, з’ехаліся ў адно месца  каля возера Свір, але гэта не проста так: “15 год таму  менавіта ў гэты час каталіцкія скаўты і скаўткі сустрэліся на возеры Свір, каб правесці летнік, над якім упершыню залунаў наш сцяг - Басан. Усё пачыналася толькі з некалькіх коп’яў Мінска і Віцебска, а сёння нашая колькасць дасягае 300 чалавек, якія жывуць у розных кутках Беларусі” *.

Спачатку мы прысутнічалі на св. Імшы, потым адбылося шыхтаванне, на якім было больш за 150 чалавек.  Менавіта пад час яго нам быў передадзены сімвал Тура Скаўтаў Еўропы, які прывезлі каталіцкія скаўты з Украіны. Гэты сімвал уяўляе сабой “драўляную статуэтку, на якой стаяць скаўт і скаўтка, яны трымаюць над сваімі галавамі полымя, як сімвал нашых гарачых сэрцаў”*.

Гэты дзень змясціў у сабе не толькі  святкаванне, але і “акцівіці” для скаўтаў і скаўтак: кулінарны конкурс, на якім перамаглі кап’ё Лебедзь з Гродна і кап’ё Расамаха з Барысава, і ВСГ (Вялікая Скаўцкая Гульня), у якой у хлопцаў перемагло кап’ё Бусел з Гродна, а ў дзяўчат кап’ё Лебедзь, таксама з Гродна.

Падрабязней...

Нацыянальная вандроўка: фотасправаздача

7-9 мая адбылася традыцыйная Нацыянальная вандроўка па маршруце Солы - Гудагай.

У ёй прынялі ўдзел колы з Барысава, Гродна, Гомеля, Івянца, а таксама Нацыянальная каманда. Міжнародны фармат вандроўке надалі літоўскія скаўты.

Падрабязней...

Урачыстае складанне Абяцання кандыдатак у Божыя кароўкi ў Гродне

Хочам з Вамі падзяліцца нашай вялiкай радасцю!

16 красавіка 2016 года ў парафіяльным Коле Божых каровак, iснуючым пры парафii Найсвяцейшага Адкупiцеля ў Гродне, адбылося ўрачыстае складанне Абяцання кандыдатак у Божыя кароўкi. Складаючы яго Божая кароўка свядома бярэ на сябе абавязак жыць i паводзiць сябе як дзiця Божае, дапамагаць усiм, хто патрабуе дапамогi, дарыць радасць iншым праз добрыя ўчынкi.

Падрабязней...

Дзень братэрскай думкі ў Гродна

27 лютага Скаўцкае асяроддзе ў Гродна адсвяткавала Дзень Братэрскай Думкі.

Традыцыйнае свята Дня Братэрскай Думкі святкуецца з 1926г. Яшчэ так званае  свята сяброўства ўспамінаецца 22 лютага праз усіх скаўтаў на ўсім свеце. У далёкім 1857 г. 22 лютага ў раёне Лондана — Падзінгтон нарадзіўся Роберт Стывенсан Сміт Паўэл, генерал, пісьменнік, заснавальнік скаўтаў. Менавіта таму федэрацыя Скаўтаў Еўропы абрала гэты дзень за час святкавання.

У горадзе над Нёманам Дружына Св. Гэрарда Майеллы святкуе ДБД чацвёрты раз, а кожны з іх асаблівы непадобны да папярэдняга.

Дзень пачаўся з добрага сонечнага надвор’я і ўрачыстага шыхтавання, а затым была святая Імша, якую ўзначаліў а. Андрэй Врублеўскі. Месцам святкавання была абрана цудоўная мясціна пад назваю Гожа, навокал якой распрасцёрся прыгожы лес, дзе і задамавілася моладзь. Гэтым разам падчас вялікага палявання ваўчаняты разам з Божымі Кароўкамі перамаглі злога тыгра Шэрхана, якога не так проста было знайсці, ім дапамаглі сябры, якія навучылі арыентаванню ў лесе, аказанню першай дапамогi і многім іншым навыкам.

Падрабязней...

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian