Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Фота з Бэтлеемскім агнём

Шаноўныя і любыя сябры! Зусім хутка на Беларусь прыбудзе агонь з Бэтлеема. Як і кожны год, гэты агонь – сімвал адзінства, сяброўства і братэрства, будзе перададзены праз нашыя рукі, рукі каталіцкіх скаўтак і скаўтаў у беларускія парафіі.

Давайце раскажам свету пра гэтую акцыю!

Кожны, хто трымае ў руках агонь з месца, дзе нарадзіўся наш Збавіцель, можа зрабіць фотаздымак і размясціць яго ў сацыяльных сетках на сваёй старонцы ці старонцы адзінкі, да якой належыць.

Фотаздымкі размяшчайце з хэштэгам #agon’zbetleema2016.

Лепшыя фотаздымкі будуць размешчаныя на скаўцкім нашым сайце catholic-scouts.by.

Напагатове!

Вялікая прыгода гродзенскіх скаўтак звяза Святой Агнешкі ў Брусэле

З 18 па 20 лістапада ФЕС перажыла вялікую прыгоду. Хлопцы і дзяўчаты з усёй Еўропы сустрэліся ў Брусэлі. Яны атрымалі шмат уражанняў і ведаў, якімі, напэўна, падзяліліся са сваімі коп’ямі. Для кап’явых гэты з’езд быў не проста прыгодай, яны атрымалі адказы на шматлікія пытанні, якія іх цікавілі, пазнаёміліся са скаўтамі з іншых куткоў свету, а таксама адкрылі для сябе шмат новых рэчаў.

Падрабязней...

Асеннік Мінскіх скаўтак

А мінскія скаўткі правялі свой асеннік.

5 лістапада, у такую амаль што зімовую раніцу, з Мінску ў напрамку Наваградка вырушылі на сустрэчу прыгодзе мінскія скаўткі. Дарэчы, было нас аж 17 асобаў. Разам з намі на асеннік прыехаў і святар – айцец Уладзімір. Фабула нашага выезда была звязана з месцам, да якога мы завіталі – былой сталіцы Вялікага княства Літоўскага.

Кожнае кап’ё загаддзя атрымала тытул аднаго з магнацкіх родаў Княства, таму на месца прыехалі ўжо не ваўчыцы, вавёркі і сойкі, а Сапегі, Хадкевічы і Чартарыйскія. Кожнае кап’ё мела заданне намаляваць сабе герб – гэтым і распачалася нашая гульня. Дзяўчаткі атрымалі план мястэчка, а шэфы пакінулі на вызначаныхкропках заданні. Гульня доўжылася аж да цемнага вечара, а перамагло ў гульні кап’ё Сойка. Вечарам усіх чакаў пір – шэфы разам са святаром падрыхтавалі смачныя каўбаскі.

Падрабязней...

Піжамная Вечарынка ў Гомелі

19-20 лістапада на “базе адпачынку” Дом Міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы адбылася Піжамная Вечарынка (17+), у якой удзельнічалі 7 дзяўчат з вогнiшча маладых правадніц і 1 хлопец, такі залацісты з доўгай поўсцю :)

Усё пачалося з Iмшы, якую праводзіў ксёндз Юзаф са Жлобіна. Пазней ён распавёў нам вельмі цікавую канферэнцыю пра святасць (адразу ўспамінаецца песенка: "І вялікі, і маленькі можа быць святым,  такі тоўсты, такі тонкі можа быць святым ).

Як вядома, скаўты - лепшыя кухары, бо толькі мы змаглі прыгатаваць піцу так, што ад шчасця яна не змагла адліпнуць ад пякарскай паперы.

Падрабязней...

Асеннік у скаўтак

Вось і наступіла восень, якая цешыць людзей залацістымі фарбамі. А скаўтак яна парадавала асеннікам, які прайшоў 29-30 кастрычніка ў вёсцы Сапоцкіна. Фабулай асенняга выезда стала кніга «Хронікі Нарніі», якая надала яму казачнай атмасферы. На асенніку прысутнічалі тры кап’і: Лясная кошка, Лебедзь, Ласка - і трое шэфаў. 

Хто ходзіць у госці раніцай, той паступае мудра. Менавіта з такім дэвізам мы селі на аўтобус да Сапоцкіна. Дарога была не доўгая, і хутка мы апынуліся на месцы. Нас сустрэў дождж, але гэта нікому не сапсавала настрою, бо наперадзе нас чакала шмат прыгод. 

Сустракаў нас ксёнз Антоні. Пакуль мы ўладкоўваліся і раскладвалі рэчы, скончыўся дождж, і надвор'е парадавала нас сонейкам. Святая Імша прайшла вельмі цікава: падчас казання нам распавялі пра чатыры Кардынальныя цноты: разважлівасць, справядлівасць, мужнасць, устрымнасць. Кожнае кап’ё прадстаўляла адну з цнотаў, а астатнія яе адгадвалі. Пасля Святой Імшы для нас знайшлося служэнне. Мы дапамаглі прыбрацца на могілках, а таксама на даху

Падрабязней...

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian