Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

ЕЗУС ПАСЦІЎ СОРАК ДЗЁН, І Д’ЯБАЛ ВЫПРАБОЎВАЎ ЯГО

І Нядзеля Вялікага посту

Мц 4, 1–11

Дух вывеў Езуса ў пустыню, каб д’ябал выпрабоўваў Яго. І пасціў Ён сорак дзён і сорак начэй, і нарэшце згаладаўся. Тады падышоў да Яго спакушальнік і сказаў Яму: Калі Ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні сталі хлебам. А Ён сказаў у адказ: Напісана: не хлебам адным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых.

Тады ўзяў Яго д’ябал у святы горад, паставіў на версе святыні і сказаў: Калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: Анёлам сваім загадае наконт Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень нагою сваёй. Езус сказаў Яму: Напісана таксама: не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго.

Падрабязней...

Калі будзе забраны ад іх малады, тады будуць пасціць

Пятніца пасля Папяльца

Мц 9, 14–15

Вучні Яна прыйшлі да Езуса і сказалі: Чаму мы і фарысеі посцім шмат, а Твае вучні не посцяць?

А Езус адказаў ім: Ці могуць быць у жалобе госці вяселля, пакуль з імі малады? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх малады, і тады будуць пасціць.

Падрабязней...

“…Каб навучыцца лепш служыць Богу і майму бліжняму”

 

Пад такім дэвізам прайшла зімовая вандроўка маладых правадніц вогнішча Св.Цэцыліі, якая адбылася 26-29 студзеня па маршруце Івянец-Баравікоўшчына-Івянец. Шмат цікавага і прыгодніцкага адбылося з намі падчас гэтых незвычайных дзён, якія зрабілі нашу супольнасць яшчэ больш моцнай і прынеслі некаторыя змены ў нашых пачуццях.

Падрабязней...

Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе

Папяльцовая серада

Мц 6, 1–6. 16–18

Езус сказаў сваім вучням: Глядзіце, не чыніце справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш, не атрымаеце ўзнагароды ад Айца вашага, які ў нябёсах.

Калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду.

Падрабязней...

Расклад унясення Бэтлеемскага агню ў Мінскія парафіі

У трэцюю нядзелю Адвэнта каталіцкія скаўты даставяць Бэтлеемскі агонь ў парафіі Беларусі. Штогод прадстаўнік аўстрыйскіх скаўтаў запальвае лампаду ў базіліцы Божага Нараджэння ў Бэтлееме, затым спецыяльным рэйсам полымя прывозяць ў Вену. Адтуль Бэтлеемскі агонь распаўсюджваецца па кранах Еўропы шляхам так званай скаўцкай эстафеты: скаўты з розных краін перадаюць полымя  адно аднаму.

Гісторыя акцыі з Бэтлеемскім агнём налічвае ўжо 30 год. У 1986 годзе прадстаўнікі Аўстрыйскій тэлерадыёкампаніі ўпершыню прынеслі сімвалічнае святло Божага Нараджэння тым, хто не мог раздзяліць гэтую радасць з блізкімі людзьмі. Гэтай ініцыятывай зацікавіліся аўстрыйскія скаўты. Праз год яны далучыліся да акцыі, а яшчэ праз два зрабілі яе міжнароднай. Так ў 1989 годзе Бэтлеемскі агонь быў перададзены ў Венгрыю, Польшу, Чэхію.У наступныя гады геаграфія актыўна пашыралася. У 1998 годзе скаўты ўжо дзясяты раз распаўсюджвалі Бэтлеемскі агонь. У Германіі Бэтлеемскі агонь быў дастаўлены амаль ў 400 гарадоў, ў Італіі ў акціі прымалі ўдзел чатыры скаўцкія супольнасці. Падобныя акцыі былі арганізаваны ў Польшы, Славакіі, Славеніі, Венгрыі, Люксембургу. У гэтым жа годзе святло Бтлеемска агню прыйшло таксама ў Беларусь, Украіну, Літву, а таксама Данію, Швецыю, Велікабрытанію.

Падрабязней...

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian