АСУДЗЯЦЬ ЯГО НА СМЕРЦЬ
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Вялікапосныя разважанні
- Апублікавана 15.03.2017 00:00
- Праглядаў: 216
Серада — ІІ Тыдзень Вялікага посту
Мц 20, 17–28
Калі Езус узыходзіў у Ерузалем, Ён узяў асобна дванаццаць вучняў і ў дарозе сказаў ім: Вось мы ўзыходзім у Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам. І яны асудзяць Яго на смерць, і аддадуць Яго язычнікам на здзек, бічаванне і ўкрыжаванне, і на трэці дзень Ён уваскрэсне.
Тады падышла да Яго маці сыноў Зэбэдэя са сваімі сынамі і пакланілася, каб папрасіць Яго аб нечым.
Аблічча Ягонае заззяла, як сонца
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Вялікапосныя разважанні
- Апублікавана 12.03.2017 00:00
- Праглядаў: 245
ІI Нядзеля Вялікага посту
Мц 17, 1–9
Узяў Езус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і павёў іх адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі, а аблічча Ягонае заззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло. І вось з’явіліся ім Майсей і Ілля, і размаўлялі з Ім.
Гэтаму пакаленню не будзе дадзена знаку, апроч знаку Ёны
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Вялікапосныя разважанні
- Апублікавана 08.03.2017 00:00
- Праглядаў: 213
Серада — І Тыдзень Вялікага посту
Лк 11, 29–32
Калі стаў збірацца народ, Езус пачаў гаварыць: Пакаленне гэтае — нягоднае пакаленне, яно шукае знаку, і не будзе дадзена яму знаку, апроч знаку Ёны. Бо, як Ёна стаў знакам для нінівіцянаў, так будзе і Сын Чалавечы для гэтага пакалення. Каралева Поўдня ўстане на судзе з людзьмі гэтага пакалення і асудзіць іх, бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць мудрасць Саламонаву, а вось тут нешта большае за Саламона. Людзі з Нінівы ўстануць на судзе з гэтым пакаленнем і асудзяць яго, бо яны раскаяліся дзякуючы прапаведаванню Ёны, а вось тут нешта большае за Ёну.
Ідзі спачатку памірыся з братам сваім
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Вялікапосныя разважанні
- Апублікавана 10.03.2017 00:00
- Праглядаў: 225
Пятніца — І Тыдзень Вялікага посту
Мц 5, 20–26
Езус сказаў сваім вучням: Калі справядлівасць вашая не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.
Вялікапосныя рэкалекцыі для правадніц у Гродна
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 06.03.2017 16:52
- Праглядаў: 385
4-5 сакавіка ў Гродна адбыліся вялікапосныя рэкалекцыі для правадніц. Дзяўчатам вельмі пашанцавала, бо духоўныя практыкаванні праводзіла сястра Паўла з ордэна Місіянерак Святой Сям’і. Яна раскрыла ўдзельніцам тэму жаноцкасці і ва ўсіх з’явілася магчымасць і час паразважаць над гэтым асаблівым дарам.