Асеннік у скаўтак

Вось і наступіла восень, якая цешыць людзей залацістымі фарбамі. А скаўтак яна парадавала асеннікам, які прайшоў 29-30 кастрычніка ў вёсцы Сапоцкіна. Фабулай асенняга выезда стала кніга «Хронікі Нарніі», якая надала яму казачнай атмасферы. На асенніку прысутнічалі тры кап’і: Лясная кошка, Лебедзь, Ласка - і трое шэфаў. 

Хто ходзіць у госці раніцай, той паступае мудра. Менавіта з такім дэвізам мы селі на аўтобус да Сапоцкіна. Дарога была не доўгая, і хутка мы апынуліся на месцы. Нас сустрэў дождж, але гэта нікому не сапсавала настрою, бо наперадзе нас чакала шмат прыгод. 

Сустракаў нас ксёнз Антоні. Пакуль мы ўладкоўваліся і раскладвалі рэчы, скончыўся дождж, і надвор'е парадавала нас сонейкам. Святая Імша прайшла вельмі цікава: падчас казання нам распавялі пра чатыры Кардынальныя цноты: разважлівасць, справядлівасць, мужнасць, устрымнасць. Кожнае кап’ё прадстаўляла адну з цнотаў, а астатнія яе адгадвалі. Пасля Святой Імшы для нас знайшлося служэнне. Мы дапамаглі прыбрацца на могілках, а таксама на даху

Пасля служэння быў абед, які нашыя кухары самі падрыхтавалі. Суп быў вельмі смачны і надаў нам шмат сілаў. Пасля абеду была канферэнцыя, тэмай якой стаў Хэллоуін. Мы даведаліся шмат новага, многія па-іншаму паглядзелі на гэтае свята і, напэўна, пачнуць ставіцца да яго негатыўна і наўрад ці у далейшым не будуць яго адзначаць. 

Далей нас чакала вялікая скаўцкая гульня, якая прайшла ў лесе. Там нас чакалі каралевы і каралі Нарніі, а яшчэ пасланні, зашыфраваныя азбукай МорзэУ рамках гульні мы прыдумалі новую назву для свайго кап’я, змаглі праявіць нашы медыцынскія ўменні, згуртаванасць падчас спартыўнага спаборніцтва і паказалі нашыя веды пра Скаўцкія ЗаконыГэта было вельмі цікава!

Падчас вячэры мы рыхтаваліся да вогнішча. Нам трэба было паказаць ўрывак з кнігі «Хронікі Нарніі». Кожнае кап’ё павінна было прадставіць фабулу па-свойму, у розных тэхніках: тэатр ценяў, хор галасоў. Вогнішча прайшло весела. А потым мы накіраваліся на Адарацыю, дзе злучыліся з Богам і выказалі Яму свае інтэнцыі. На Адарацыі з намі былі сёстры, якія пазней прыгытавалі нам сюрпрыз (пасланні ад Святога Яна Паўла II). 

І вось субота скончылася, але мы з прадчуваннем чакалі наступнага дня. У нядзелю нам прыйшлося рана ўставаць, але мы не засмуціліся. Пакуль кухары рыхтавалі сняданак, мы рыхтаваліся да Святой Імшы, падчас якой мы адказвалі за чытанні і спевы. Пасля Імшы ў нас быў час сабраць рэчы і прыбрацца ў сальках катэхетычных.

Скончыўся асеннік шыхтаваннем. Гэта было важнай падзеяй для нас. Падчас шыхтавання «Лясная кошка» атрымала свае стужачкі-ўзнагароды за перамогу на вялікай скаўцкай гульні і як лепшае кап’ё

Ева стала кап’явой «Лебедзя» і выбрала сабе дапаможную. Адбылася яшчэадна важная падзея - Прырачэнне Терезкі. Яна атрымала бярэт з крыжом, які цяпер заўсёды будзе звяртаць увагу на тое, што быццё скаўтам – гэта гонар. Мы ўсе гэтага вельмі чакалі.

З такім добрым настроем мы вярталіся назад. Пакуль чакалі аўтобус змаглі пагуляць у некалькі гульняў, якія нягледзячы на дождж яшчэ больш узнялі наш настрой

Так і прайшоў наш асеннік. Ён пакінуў шмат добрых ўспамінаў, новыя веды і выдатны настрой.