Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Перадача сімвала Тура Скаўтаў Еўропы ў Санкт-Пецярбург

"Які ж цудоўны і прыгожы горад Санкт-Пецярбург!" - гавораць дзяўчаткі-скаўткі з Івянца. У пачатку ліпеня кап'ё Сініца паехала ў Расію, каб перадаць сімвал Тура Скаўтаў Еўропы. Многія спытаюць, чаму менавіта дзяўчаткі з Івянца, а не напрыклад з Гродна, Гомеля, Барысава ці Мінска? А было ўсё так...

Па ўсёй Беларусі сярод скаўтак і скаўтаў праводзіўся відэаконкурс. Трэба было зняць відэарэкламу скаўтынга. Дзяўчаткі з Івянца даўно думалі як і што здымаць, але ім дапамагла скаўтка-правадніца Лаўрыновіч Паліна. Праз пару тыдняў як скончыўся конкурс кап'ё Сініца даведалася, што яны перамаглі і менавіта яны павязуць гэты прыгожы сімвал, які пабываў у многіх гарадах і краінах Еўропы.

Падчас скаўцкай пілігрымкі, 25 чэрвеня, сімвал быў прывезены з Украіны ў Беларусь. А ўжо 3 ліпеня скаўткі выехалі ў дарогу. У Расіі іх сустрэў генеральны камісар Антон Жукоўскі, які і паказаў дзяўчатам прыгажосць і веліч горада Санкт-Пецярбург. Дзяўчаткі ўбачылі вялізны і цудоўна збудаваны Спас на крыві, але ў сярэдзіну не папалі. Далей яны ўбачылі Казанскі сабор, дзе пабывалі не толькі звонку, але і ўнутры, убачылі прыгожы алтар. Таксама скаўткі былі ў Петрапаўлаўскім саборы, дзе ўбачылі магілы асоб, якія належаць да царскай фаміліі. Вельмі прыгожыя скульптуры ў Санкт-Пецярбургу, напрыклад, такія, як Медны коннік (помнік Пятру I), Растральныя калоны. На другі дзень прабывання ў Расіі дзяўчаткі пабывалі ў акіянарыуме. Пасля паехалі ў Царскае сяло, дзе завіталі ў Краязнаўчы музей г. Пушкіна, у якім убачылі скаўцкую выставу. У музеі скаўткі перадалі сімвал Тура Скаўтаў Еўропы расійскім скаўтам.

Гэта была вельмі цікавая прыгода)

Ксенія Бібік
Кап'явая кап'я Сініца
Атрымлівае спраўнасць журналіста

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian