Скаўцкую прысягу на вернасць Богу склалі першыя дзяўчаты-скаўткі з Гомеля

Сапраўднымі скаўткамі сталі дзяўчаты, якія наведвалі скаўцкую групу пры гомельскай парафіі Нараджэння Маці Божай.

Дзяўчаты ўрачыста прынялі прысягу, паабяцаўшы быць вернымі Богу, Радзіме, сваім начальнікам і падначаленым па скаўцкаму руху. Новыя скаўткі атрымалі благаслаўленне святара, а таксама берэты з асвечаным крыжом. 

Першы скаўцкі «звяз» з ліку выключна дзяўчат, у Гомелі быў створаны ў студзені 2013 года.

Крыніца: catholic.by