Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

"Негледзячы на мае слабасці, Ты абраў мяне апякункай і правадніцай маіх сясцёр скаўтак"

На мінулых выходных кап'явыя і вядучыя з усіх рэгіёнаў сабраліся разам на навучальна-тэхнічным курсе.

Гэтым разам курс для кап'явых гасцінна прыняў санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіна.

Распачаўся курс шыхтаваннем, падчас якога адбылося новае прызначэнне: нацыянальная каманда зяленага адгалінавання папоўнілася новай сяброўкай.

Сямнаццаць удзельніц з Гомеля, Гродна, Івянца і Мінска стварылі на час курса тры кап'і: ласка, удод і рысь. На сустрэчу завіталі нашыя душпастыры: а. Лех Баханэк і кс. Алег Шпець. Фабулай курса стала п'еса Янкі Купалы "Паўлінка".

Праграма сустрэчы складалася з канферэнцый пра ступені і спраўнасці, матывацыю для скаўтак, зборку, Літургію і служэнне, Евангелічную гадзіну, а таксама курса першай медычнай дапамогі, кулінарнага конкурса і вогнішча.

Дзякуем усім удзельніцам, душпастырам і камандзе шэфаў.

Напагатове!

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian